BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

1000 дзён вайны ва Украіне

Здымак ілюстрацыйны

Цяпер 1000 дзён змагаемся за ўкраінскую незалежнасць і 1000 гадоў з моманту Кіеўскай Русі мы рыхтаваліся да гэтай вайны. Час ляціць вельмі хутка, і пакуль мала аналізуецца тое, што ўжо адбылося ў сучаснай украінскай гісторыі, — сваімі разважаннямі падзяліўся львоўскі суддзя, юрыст Юры Чопка:

Праляцеў гэты час і шмат чаго перажыта, але неяк усё ўшчыльняецца і цяпер не аналізуецца. Мабыць, будзем задумвацца пра гэта пасля перамогі. Вядома, такое ўражанне, што хочацца, каб усё гэта як мага хутчэй скончылася, каб час праляцеў яшчэ хутчэй і каб наблізіць перамогу.

Так, сама дата ўмоўная. Проста бачыш па людзях, што стамляешся, але сам стараешся не паказваць стомы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паўнамаштабная вайна ва Украіне па стану на сёння, 20 лістапада, доўжыцца 1001 дзень. А некалькі дзён таму ўкраінскі бок атрымаў згоду ад еўрапейскіх і амерыканскіх партнёраў на выкарыстанне дальнабойнай зброі. Удары будуць наносіцца ўглыб расейскай тэрыторыі па пераважна вайсковых аб’ектах.

Беларускае Радыё Рацыя