105 угодкі Слуцкага Збройнага Чыну былі адзначаны 14 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве. Падрыхтаваў вечарыну ўшанавання герояў-случакоў, якія змагаліся супраць расейскай акупацыі за незалежную Беларусь, — Вызвольны рух «Вольнай Беларусі».

На самым пачатку з уступным словам выступіў па анлайн-сувязі кіраўнік Руху Зянон Пазьняк:
– Гэта вельмі важны юрыдычны аспект, што Беларусь, Беларуская Народная Рэспубліка, сіламі беларускіх слуцкіх ваяроў, аказала супраціў. Гэты збройны супраціў цягнуўся цэлы месяц.
Удзельнікам імпрэзы вельмі спадабалася патрыятычная вечарына, аздобленая мастацкімі выступамі. Яны лічаць, што беларусам зараз вельмі да часу такія праграмы, гаворыць доктар паліталогіі, сябра «Вольнай Беларусі» Павел Усаў:
– Мерапрыемствы, узгадванні, ушанаванне памяці вельмі важнае ў сённяшняй сітуацыі.
Крывашэй Наталля: Такія імпрэзы чарговы раз прымушаюць нас задумацца над сваёй гісторыяй.
Валерый Буйвал: Гэтая повязь паміж пакаленнямі, наша гістарычная памяць — яна не памірае.
Праграма вечарыны была насычай і цікавай. Досыць цікавай была лекцыя і віктарына пра Слуцкае паўстанне. Людзі разыходзіліся пад уражаннем.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






