BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

108-ая гадавіна аднаўлення дзяржаўнасці Літвы

Літва сёння, 16 лютага, святкуе 108-ую гадавіну аднаўлення дзяржаўнасці.

З гэтай нагоды ў сталіцы і ў іншых гарадах Літвы пройдуць святочныя мерапрыемствы. У іх, па традыцыі, прымуць удзел і беларусы.

Паведамляе наш карэспандэнт з Вільні:

– Па традыцыі святкаванне пачалося з цырымоніі ўшанавання памяці падпісання актаў незалежнасці на могілках Россы. Пазней у прэзідэнцкім палацы адбудзецца цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод. У той жа час на вуліцах горада пройдзе шэсце моладзі «Дарогай літойскай дзяржавы». Апоўдні адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцца трох сцягаў балтыйскіх краін. У гэтай цырымоніі збіраецца браць удзел і беларуская дыяспара.

Пасля абеду з балкону дома падпісантаў па традыцыі да прысутных звернецца першы кіраўнік Літвы, які абвясціў пра незалежнасць, – Вітаўтас Ландсбергіс.

Увечары на праспекце Гедыміна запаляць 16 вогнішчаў Свабоды. Каля вогнішчаў будзе гучаць патрыятычная музыка і песні ў выканні літоўскіх ансамбляў.

Святочны вечар скончыцца канцэртам у нацыянальнай філармоніі. У гэты дзень грамадскі транспарт будзе бясплатным.

Беларускае Радыё Рацыя