BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

12 млн злотых на падтрымку падляшскіх шпіталяў

Падляшскія шпіталі і службы хуткай дапамогі атрымаюць 12 млн злотых у рамках дзяржаўнай праграмы Аховы насельніцтва і грамадзянскай абароны.

Падрабязнасці дапамогі былі прадстаўлены падчас канферэнцыі, дзе выступіў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– З тых сродкаў, якія мы атрымалі ад ураду на Ахову насельніцтва і грамадзянскую абарону 80 працэнтаў выдаткуем на ахову здароўя. Гэта адбываецца ў рамках нашай палітыкі падтрымкі падляшскіх шпіталяў.

Ваяводская станцыя хуткай дапамогі ў Беластоку атрымала амаль 2 млн злотых. Гэтыя сродкі пойдуць на закупку рэспіратараў, дэфібрылятараў, рэнтгенаўскіх апаратаў і прылад для кампрэсіі грудной клеткі.

Кажа намесніца дырэктара Мажэна Далістоўска:

– З’яўляемся мы тым падраздзелам, які дзейнічае на першай лініі фронту. І незалежна ад таго, ці сітуацыя крызісная. Гэта звязана з нашай штодзённай дзейнасцю. І дапамога для нас вельмі важная.

Таксама дапамогу атрымалі: Беластоцкі цэнтр анкалогіі (1,7 млн зл), ваяводскі шпіталь у Сувалках (3,5 млн зл), ваяводскія станцыі хуткай дапамогы ў Ломжы (каля 1,5 млн зл) і ў Сувалках (каля 1,4 млн зл). Сябра маршалкоўскай Управы Яцэк Пярунэк паведаміў, што ў бліжэйшы час на Падляшша паступіць новая партыя дапамогі ў памеры 15 млн злотых.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя