BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

14 мільёнаў злотых з еўрапейскіх фондаў на захоўванне энергіі на Падляшшы

Віцэ-маршалкі ваяводства Веслава Бурнас і Марэк Маліноўскі падпісалі пагадненні з прадстаўнікамі шасці самакіраванняў, якія атрымалі субсідыі на захоўванне энергіі на Падляшшы.

Кошт інвэстыцыі складае больш за 16 мільёнаў злотых, суфінансаванне з еўрапейскіх фондаў — яшчэ 14 мільёнаў злотых. Кажа віцэ-маршалак Марэк Маліноўскі:

Субсідыі прызначаны для задавальнення чаканняў мясцовых органаў улады, а таксама  мясцовых жыхароў. Гэта дазволіць палепшыць выкарыстанне энергіі з аднаўляльных крыніц. Хачу нагадаць, што мы далі 14 такіх датацый на квоту 51 млн злотых.  

Бургамістр Міхалова Марэк Назарко падкрэсліў важнасць праекта і адзначыў, што яго галоўнымі бенефіцыярамі з’яўляюцца жыхары Падляшша:

– Гэта сапраўды вельмі важная інвестыцыя. Гэта дазволіць вельмі рацыянальна выкарыстоўваць энергію. Таксама гэта важны крок у кірунку зялёнай трансфармацыі.

Атрыманыя сродкі субсідый пойдуць у два гарады – больш за 4 мільёны злотых у Бельск Падляшскі і амаль 1,5 мільёна злотых у Сямятычы. Фінансаванне атрымалі таксама чатыры гміны Падляшша: Новыя Пекуты – больш за 835 тысяч злотых, Міхалова – амаль 2,5 мільёна злотых, Вышкі – амаль 3,2 мільёна злотых і Гайнаўка – больш за 1,7 мільёна злотых.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя