BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

15-16 сакавіка ў Беластоку пройдуць “Казюкі”

15-16 сакавіка ў Беластоку будуць святкавацца “Казюкі”. Пройдзе традыцыйны кірмаш. Святкаванне будзе праходзіць на пляцы перад мясцовым драматычным тэатрам.

Арганізатарамі фэсту выступаюць Фонд на карысць дапамогі дзецям з Гарадзеншчыны (Fundacja na rzecz Pomocy Dzieciom z Grodzieńszczyzny) і Таварыства сяброў Гародні і Вільні (Towarzystwo Przyjaciół Grodna i Wilna oddział w Białymstoku). 

Вялікі Казюковы кірмаш 2025 — гэта штогадовы фэст, які праходзіць у Беластоку і залічаецца да традыцыйнага віленскага кірмашу, звязанага са святкаваннем імянін святога Казіміра Ягелончыка, што каляндарна прыпадае на 4 сакавіка.

Сваю прадукцыю на кірмашы прадставяць каля 140 экспанентаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны. На стэндах вы знойдзеце вырабы народных промыслаў, прыкладам віленскія пальмы, пісанкі, упрыгожаныя воскам, кераміку, карункі, біжутэрыю і розныя велікодныя ўпрыгожванні. Будуць таксама кулінарныя стравы польскай, беларускай, літоўскай і татарскай кухні, у тым ліку традыцыйныя халаднікі, сыры, мёд, хлеб і цукеркі.

Беларускае Радыё Рацыя