BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

1,5 гады ў Чарнагорыі дзейнічае жаночы ансамбль “Валошкі”

Паўтары гады – столькі існуе ансамбль беларускага танца “Валошкі” у Чарнагорыі.

Гэта не столькі спосаб папулярызацыі беларускай культуры, колькі месца, дзе падчас рэпетыцый збіраюцца і не фармальна бавяць разам час, – распавяла прадстаўніца калектыву Наталля Масюк:

– У нас зараз калектыў невялікі, нас восем чалавек. Не ўсе беларускі, у нас ёсць дзяўчына турчанка, дзве дзяўчыны з Расеі, украінка ёсць у калектыве, ну і беларускі вядома. Гэта такі сцэнічны танец, не народны фальклорны. Мы збіраемся два разы на тыдзень.

Далучыцца да рэпетыцый можа кожная беларуска, якая жыве ў Чарнагорыі.

Беларускае Радыё Рацыя