BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы затрыманы грамадзянін Украіны, які падазраецца ў падрыхтоўцы дыверсій

У Польшчы затрыманы грамадзянін Украіны, які падазраецца ў падрыхтоўцы дыверсій па заданні расейскіх спецслужбаў. Як вынікае з паведамлення Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), затрыманне адбылося 31 студзеня.

Супрацоўнікі агенцтва атрымалі інфармацыю, што грамадзянін Украіны, дзейнічаючы па заданні расейскіх спецслужбаў, плануе падпал аб’ектаў ва Уроцлаве, якія знаходзяцца паблізу ад элементаў стратэгічнай інфраструктуры. Адзначаецца, што мужчына дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы. Яго затрымалі, быў праведзены асабісты дагляд і дагляд ягонага багажу.

Мужчыну прад’яўлены абвінавачанні па артыкулах за ўдзел у міжнароднай арганізаванай злачыннай групе, а таксама за планаванне дыверсій. Суд санкцыянаваў ягоны арышт на тры месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gov.pl