BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

150 тысяч злотых на Пажарную службу ў Гараднянцы

150 тысяч злотых на Пажарную службу ў Гараднянцы. Грошы з Фонда падтрымкі гмін і паветаў трапяць у Гміну Сухаволя.

Лукаш Пракорым, Багдан Дыюк і Міхал Матыскеля.
Лукаш Пракорым, Багдан Дыюк і Міхал Матыскеля.

Сёння, 20 жніўня, ва ўрадзе Падляшскага ваяводства была падпісаная дамова, дзякуючы якой будзе магчымы рамонт вясковай рэмізы. Дамова была падпісаная маршалкам Лукашам Пракорымам, Багданам Дыюкам і Міхалам Матыскелям, які падкрэсліў значэнне інвестыцыі для жыхароў Гараднянкі.

Фонд падтрымкі гмін і паветаў — гэта ініцыятыва Падляшскага ваяводскага, накіраваная на фінансовую падтрымку падляшскіх гмінаў і паветаў у рэалізацыі інвестыцый сацыяльна-эканамічнага значэння. Праграма была створаная ў 2021 годзе і да гэтага часу выдзеліла ў агульнай рахунку 61 мільён злотых, паведамляе podlaskie.eu.

Лукаш Пракорым, Багдан Дыюк і Міхал Матыскеля.
Лукаш Пракорым, Багдан Дыюк і Міхал Матыскеля.

Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя