BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

16-ы паказ дакументальнага фільма «Наша памяць»: вёска Пілікі

Арганізатары запрашаюць на 16-ы паказ дакументальнага фільма «Наша памяць». Вёска Пілікі ў гміне Бельск-Падляшскі, нядзеля, 13 красавіка, 17.00, Дом культуры.

Пра што фільм. Мінула амаль 80 год, як трагічныя падзеі на Падляшшы выкрэслілі з жыцця дзясяткі беларускіх праваслаўных жыхароў. Генацыдную акцыю тады праводзіў Рамуальд Райс, па мянушцы “Буры”. Тыя жахі, якія адбываліся ў беларускіх вёсках, пасля гадоў маўчання, узгадваюцца людзьмі ў новым дакументальным фільме «Нашая Памяць» Юрыя Каліны. Фільм прыадкрывае завесу пра страх, які апаноўваў сваякоў загінулых, якія шукалі праўды і справядлівасці і дамагліся яе праз дзясяткі гадоў пасля трагедыі.

У суботу 12 красавіка а 17.15 г. на тэлеканале TVP World будзе паказаны фільм «Наша памяць» на англійскай мове.

Беларускае Радыё Рацыя