BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

19 сакавіка ў Гайнаўцы – прэзентацыя кнігі Мікалая Панфілюка

У чацвер 19 сакавіка ў Centrum Promocji Regionu „Czerlonka” (ul. T. Sołoniewicz 2, Гайнаўка) а 18:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Панфілюка ў межах цыклу “Пушчанскі ўніверсітэт”, які ладзіць фонд “Царкоўная музыка”.

Рэклама прэзентацыі кнігі Панфілюка.

Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду Мікола Бушко:

«Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя» – назва кнігі такая. Калі прачытаеш гэтую вельмі цікавую кнігі, то гэта пра лёс не толькі Дубіч-Царкоўных, не толькі спадара Міколы Панфілюка, гэта пра лёс усіх жыхароў Падляшша з пачатку 20 стагоддзя па сённяшні дзень. Будзе вельмі цікавая сустрэча. Запрашаю.

У праграме – сустрэча з аўтарам і падпісанне кніг. Кнігу рэдагаваў беларускі пісьменнік і журналіст Радыё Рацыя Міхал Андрасюк. Кніга «Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя» – 65-е выданне Праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», які ў гэтым годзе адзначае 70-гадовы юбілей.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Centrum Promocji Regionu “Czerlonka”.