BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяды ў Беластоку

Беларускі Хаб “Новая Зямля” у Беластоку запрашае ўсіх на Дзяды 2 лістапада. Аб 11-гадзіне на гарадскіх Праваслаўных могілках па ul. Wysockiego,1 краязнаўца Аляксей Трубкін правядзе танатаэкскурсію па беларускіх месцах памяці. А 17-й у Хабе распачнецца асноўная вечарына.

Кажа кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:

– Cуполка ТБМ, якая тут, у Беластоку, ладзіць моўныя сустрэчы па аўторках, плануе прыбраць могілкі беларусаў. Паеду туды, а пасля ўвечары тут плануецца паказ фільму, пачытаем вершы, зробім такі мурал з вершамі, партрэтамі забітых беларусаў.

Падчас вечаровага кінапаказу на Дзяды гледачоў чакае дакументальны фільм рэжысёра Іллі Бажко “Зніклая паэзія”. Кароткаметражная стужка пра расстраляных паэтаў паспела атрымаць дыплом XXIV Менскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” у 2017 годзе. Уваход вольны.

Адрас: Беларускі хаб “Новая Зямля”, Беласток, ul. Wyszyńskiego 6А

Беларускае Радыё Рацыя

Ілюстрацыя: Хаб