BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 гады памяці вызваленння Кіеўшчыны ад расейскай акупацыі

2-га красавіка Кіеўская вобласць адзначала двухгоддзе Дня вызвалення ад расейскіх акупантаў. Тады загінула 1370 жыхароў Кіеўшчыны, 714 з іх былі закатаваныя. У памяць пра ўсіх загінуўшых у Празе каля амбасады Украіны былі запаленыя знічы. У памятных мерапрыемствах прыняў удзел і кіраўнік фонда “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:

– Важна падкрэсліць, што ў абароне Кіеўшчыны аднымі з першых прымалі ўдзел беларускія героі. На жаль беларусы гінулі ў абароне Кіеўшчыны – гэта і Аляксей Скобля, які пасмяротна атрымаў званне героя Украіны. Гэта Ілля Хрэнаў, які загінуў абараняючы Бучу ды іншыя. Наша мэта аб’яднаць усіх вакол Украіны. Калі Украіна не выстаіць, то гэтыя ракеты будуць забіваць дзяцей, жанчын і старых ужо ў еўрапейскіх дзяржавах.

Таксама кіраўнік фонда “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч перадаў часова паверанаму па справах Украіны ў Чэшскай Рэспубліцы Віталю Вусатаму каляндар з партрэтамі беларускіх Герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне ў барацьбе з расейскімі агрэсарамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота фонда “Вільна Білорусь”