BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнага сцяга

2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнага сцяга. Ён быў ўстаноўлены Сеймам у 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў аб польскай ідэнтычнасці і нацыянальных сімвалах.

Пад бела-чырвоным сцягам палякі стагоддзямі змагаліся за Айчыну. Выбар Дня сцяга не з’яўляецца выпадковым і мае гістарычнае абгрунтаванне: 2 мая 1945 года польскія жаўнеры 1-й дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі вывесілі бела-чырвоны сцяг на Калоне Перамогі ў Берліне.

Самі колеры нацыянальнага сцяга былі зацверджаныя ў 1831 годзе падчас паўстання, якое пачалося ў лістападзе. Белы колер сімвалізаваў дабро і чысціню імкненняў польскай нацыі, а чырвоны – годнасць і веліч кіраўнікоў польскай дзяржавы.

1 жніўня 1919 года, пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці, пастанавілі, што сцягам маладой дзяржавы будзе бела-чырвонае палотнішча ў роўных прапорцыях – верхняя белая паласа і ніжняя чырвоная, размешчаныя гарызантальна.