Амбасадары Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі прыехалі на канферэнцыю з нагоды 20-годдзя сяброўства краін Балтыі ў Еўразвязе, арганізаваную юрыдычным факультэтам Універсітэта ў Беластоку.

Гасцей і студэнтаў вітаў намеснік Падляшскага ваяводы Павел Крутуль:
– 20-годдзе – досыць адметны юбілей. Найлепшым даўнім словам-ключом з’яўляецца слова «перспектыва». Калі Еўразвяз хоча ўтрымацца і развівацца – то павінен быць бяспечным. А каб быў бяспечны – то мусіць супрацоўнічаць. На нашай усходняй граніцы маем нестабільную краіну Беларусь і агрэсіўную Расейскую Федэрацыю. То бок мы з’яўляемся прыфрантавой дзяржавай. І гэта вялікае выпрабаванне, якое нас непакоіць.
Падчас канферэнцыі ва Універсітэце ў Беластоку перад студэнтамі выступілі і адказалі на пытанні паслы ў Рэспубліцы Польшча: Міка Хальяс, амбасадар Эстонскай Рэспублікі, Пяйві Лайнэ, амбасадар Фінляндскай Рэспублікі, Юрыс Пойканс, амбасадар Латвійскай Рэспублікі і Вальдэмарас Сарапінас, амбасадар Літоўскай Рэспублікі.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






