20 лютага ва Украіне – Дзень памяці Герояў Нябеснай Сотні. У гэты дзень краіна прыгадвае трагічныя падзеі студзеня-лютага 2014 года, калі падчас Рэвалюцыі Годнасці адбыліся масавыя расстрэлы пратэстоўцаў. 20 лютага ў цэнтры сталіцы, на Майдане Незалежнасці, загінула найбольш чалавек. Украінцы масава выступілі супраць улады Віктара Януковіча і яе адмовы ад еўрапейскай інтэграцыі. У выніку Януковіч ды яго паплечнікі збеглі за мяжу.

Спіс Нябеснай Сотні вядзе пачатак з 22 студзеня 2014 года. Тады ад агнястрэльных раненняў у цэнтры сталіцы загінулі актывісты Майдана грамадзянін Украіны Сяргей Нігаян і грамадзянін Беларусі Міхась Жызнеўскі.
Дата 20 лютага як Дзень памяці Герояў Нябеснай Сотні – была ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта Украіны 11 лютага 2015 года.






