BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2025 год у Запарожжы пачаўся з абстрэлаў і новых ахвяраў

Здымак ілюстрацыйны

З абстрэлаў і новых ахвяраў пачаўся 25-ты год з Запарожжы ва Украіне. Святочны настрой на Каляды і Новы год у такі ўкраінскі рэгіён не прыйшоў. У адрозненні ад сталіцы тут зведзеная да мінімума забаўляльная праграма ды ўпрыгожванні інфраструктуры, — распавяла беларуска Яўгенія Фядорэц:

Адбылася атака, загінула больш за 15 чалавек, 30 параніла, у тым ліку і дзеці. Адна з найгоршых навін у гэтым тое, што нас зноў абстралялі з С-300, які вельмі даўно не выкарыстоўваўся і раней не дацягваўся да нас. А цяпер ёсць падазрэнні, што сітуацыя можа пагоршыцца, і, вядома, стала страшнавата.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Расейская агрэсія на Украіну працягваецца 1000 і 52 дні. 24 лютага бягучага года будзе роўна тры гады з моманту пачатку расейска-украінскай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя