BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

21 красавіка другі тур выбараў у мясцовае самакіраванне

На Падляшшы яны пройдуць у некалькіх гарадах і гмінах, сярод іншага ў Гайнаўцы, Бельску Падляшскім, Мілейчыцах і Кляшчэлях. Варта адзначыць, што ў меншых населеных пунктах кандыдаты ў мясцовае самакіраванне ідуць ад лакальных выбарчых камітэтаў.

Кажа сацыёлаг, сябра партыі “Разам” Севярын Пракапюк:

– Гэта адзін з галоўных аптымістычных момантаў у гэтай кампаніі, што партыйныя сцягі перасталі мець такое значэнне. Мне здаецца, што спрацавалі законы, якія абмежавалі тэрміны. Праўдападобна, што бурмістр Бельска зменіцца. Бачна па выніках гарадской рады, напрыклад у Гайнаўцы. Бачна, што грамадства патрабуе пэўных змен.

Поўную гутарку слухайце ў перадачы “Мы бачым”:

У другім туры вырашыцца, хто будзе бургамістрам Бельска Падляшскага. За пасаду будуць змагацца цяперашні бургамістр Яраслаў Бароўскі і Пётр Вавульскі. У другім туры жыхары Бельскай гміны таксама выберуць войта. Тут за пасаду змагаюцца цяперашняя войт Раіса Раецка і Валянцін Карыцкі.

Беларускае Радыё Рацыя