BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

25 чэрвеня – апошні дзень, каб зарэгістраваць радыё ў аўто і не атрымаць штраф 819 злотых

Кіроўцы ў Польшчы маюць час да 25-га чэрвеня, каб афіцыйна зарэгістраваць радыёпрыёмнік у сваім аўтамабілі і скарыстацца 10% зніжкай на аплату абанементу RTV. Пасля гэтай даты штраф за нявыплату можа скласці да 819 злотых, нават калі машына ўжо прададзеная ці нават знішчаная. 

Адвакат і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Міхаіл Кірылюк адзначае, што такі абавязак накладаецца і на грамадзян Беларусі – падатковых рэзідэнтаў Польшчы:

– Любое невыкананне закону можа ў будучым справакаваць праблемы з атрыманнем ці падаўжэннем легальнага статуса.

Паводле закона, каб быць вызваленым ад аплаты радыёпрыёмніка ў аўто пры ўмове адсутнасці RTV-абанемента ў месцы пражывання, трэба падаць адпаведныя дакументы — напрыклад, людзям старэйшым за 75 гадоў, пенсіянерам з нізкім даходам або асобам з інваліднасцю.

Аформіць RTV-абанемент можна тут: https://rtv.poczta-polska.pl/?action=GetRegFrm.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота globaltuning.com