BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

25 сакавіка беларусы Беластоку ўрачыста адзначаць Дзень Волі

Беларусы Беластоку будуць адзначаць 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі больш чым тыдзень.

Праграму святкаванняў адкрые Бажэственная літургія і малебен за беларускі народ, а таксама канцэрт беларускіх песень у Царкве Святога апостала Іаана Багаслова. Набажэнства пачнецца а 10:00 у нядзелю, 22 сакавіка.

Дзень Волі ў Беластоку

У той жа дзень а 16:00 у цэнтры Беластоку на Рынку Касцюшкі пройдзе мітынг-канцэрт з удзелам паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Яшчэ пара імпрэзаў адбудзецца ўласна ў Дзень Волі 25 сакавіка: а 16:00 у Беларускім Хабе «Новая зямля» заспявае ўкраінскі хор Kalyna з праграмай беларускіх песень, а 18:00 у Канцэртовай залі на вуліцы Падлесьнай-2 – урачысты канцэрт класічнай музыкі «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра». Прагучаць творы Т. Касцюшкі, М. К. Агінскага, Н. Орды, Г. Гурэцкага, Я. Тарасевіча, Ю. Глебава, К. Яськова, а таксама беларуская паэзія і традыцыйная дуда. Сярод музыкаў заяўленыя Яўген Барышнікаў, Яўген Віданаў, Аляксандр Сердзюкоў ды іншыя. Уваход на канцэрт будзе арганізаваны па бясплатных уваходных квітках, якія ад 17 сакавіка можна будзе атрымаць у Цэнтры беларускай культуры, што на вуліцы Яна Кіліньскага,16.

На 28 сакавіка аб 11:00 прызначаны квэст «Ад Грынявіцкага да Балаховіча» са стартам на ul. Warszawska 40.

Завершыць сьвяточную праграму спектакль беларускага тэатру Varta зь Вільні «Мая мама ў турме» паводле кнігі Вольгі Вялічкі. Паказ адбудзецца 31 сакавіка ў Падляшскай бібліятэцы, пачатак а 18:00.