BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

26-га лістапада чарговае паседжанне Сейміка Падляшскага ваяводства

Cтаршыня Сейміка Падляшскага ваяводства Цэзары Цеслюкоўскі агучыў пытанні бліжэйшага паседжання прадстаўнічага органа, якое адбудзецца ў аўторак, 26-лістапада. Сярод пытанняў — разгляд петыцыі аб прыняцці контрмер у выпадку стварэння цэнтраў для імігрантаў у Падляшскім ваяводстве.

Агульную павестку паседжання прадставіў Цэзары Цеслюкоўскі:

На гэтай чарговай сесіі 26 лістапада, вядома, акрамя тэмы бюджэту, якая будзе галоўнай, ёсць яшчэ некалькі тэм, якія, на маю думку, павінны быць вельмі цікавымі. Мы прымем план абыходжання з адкідамі да 2023 году, праблему адходаў, праграму супрацоўніцтва з няўрадавымі арганізацыямі, таксама пра асяродздзі, якія дзейнічаюць у сферы сацыяльнага дабрабыту, грамадскай дзейнасці, то бок аховы здароўя.

Чарговае паседжанне Сейміка Падляшскага ваяводства адкрыта для зацікаўленых і будзе адпаведна транслявацца ў фармаце анлайн. Пачатак паседжання а 10-й па адрасе: Беласток, вул. Кардынала Стэфана Вышынскага, дом 1.

Беларускае Радыё Рацыя