
Фота: tvn24.pl
Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага IBRiS па замове Rzeczpospolitа.
У рэспандэнтаў спыталі, ці павінна Польшча зачыніць чыгуначныя пераходы з Беларуссю, каб прымусіць рэжым пайсці на ўступкі. Амаль 40% апытаных рашуча падтрымліваюць гэтую меру, 32% – хутчэй пагаджаюцца з гэтым, і толькі 7,5% рашуча не падтрымліваюць.
Як піша Rzeczpospolitа, такім чынам амаль 72% апытаных згоды з тым, што чыгуначныя пераходы з Беларуссю павінны быць зачыненымі.
У апошнія тыдні міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі не аднойчы выказваўся на карысць поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю для руху грузавога транспарту. Гэтае пытанне падымаў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас перамоў з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.