BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

28 млрд еўра для ўсходняй мяжы з Беларуссю: Падляшша са сродкамі EastInvest

Не менш як 28 мільярдаў еўра плануе накіраваць ЕЗ на падтрымку ўсходніх памежных рэгіёнаў, у тым ліку тых, што мяжуюць з Беларуссю. Новы інструмент EastInvest быў прадстаўлены 26 лютага ў Брусэлі як адказ Еўрапейскай камісіі на выклікі бяспекі і наступствы вайны ва Украіне.

Лукаш Пракорым

Пра падрабязнасці пасля вяртання з Брусэля распавёў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-Сродкі выдаткаваны на надзвычай важныя патрэбы – гэта падтрымка прадпрыемстваў, развіццё і трансфармацыя галін прамысловасці, таксама падтрымка сельскай гаспадаркі — што надзвычай важна ў нашым рэгіёне, а таксама аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Сябра Маршалкоўскай управы Багдан Дыюк адзначыў, што запуск EastInvest стаў вынікам шматмесячных намаганняў памежных рэгіёнаў ЕЗ:

-Гэта важная падзея, якая пэўным чынам падсумоўвае галасы, якія даносяцца з рэгіёнаў ЕЗ, рэгіёнаў і краін, якія знаходзяцца на памежжы з Расеяй і Беларуссю. Яны маюць тыя ж самыя праблемы, што і мы, гэта Фінляндыя, Славакія, Румынія.

Багдан Дыюк і Лукаш Пракорым

EastInvest — новы фінансавы механізм ЕЗ, скіраваны выключна на ўсходнія памежныя рэгіёны дзяржаў-сябраў, якія мяжуюць з Беларуссю, Расеяй і Украінай. Ён прадугледжвае мабілізацыю сродкаў у форме пазыкаў і гарантый для інфраструктурных, эканамічных і сацыяльных праектаў у адказ на наступствы вайны ва Украіне і геапалітычную нестабільнасць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя