
28-га траўня ў Варшаве пройдзе чарговая акцыя # UlTIMATUM # з патрабаваннем часова перакрыць чыгуначны рух, каб садзейнічаць вызваленню палітвязняў у Беларусі. Кажа арганізатар акцыі, прадстаўнік “Нацыянальна-дэмакратычнай платформы” Анатоль Фёдараў:
– Гэта тыя службы, амбасады, адміністратыўныя ўстановы, якія выконваюць палітычныя функцыі, не толькі скажам нейкія спецыялізаваныя, дзе прымаюцца канкрэтныя рашэнні. Вырашылі зрабіць такую абагульняючую акцыю, па гэтай праблеме. На сённяшні дзень ёсць усе дастатковыя ўмовы для таго, каб вырашыць гэтае пытанне. Іх фарміруе сам рэжым, гэта прыпыніць чыгуначны рух. Праз мяжу ідуць падсанкцыйныя тавары.
Такім чынам, беларуская акцыя # UlTIMATUM # пройдзе з 14:00 да 16:00, каля Мытнай службы польскай, амбасадаў Нямеччыны й Францыі, МЗС Польшчы i Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы. Адпаведна Анатоль Фёдараў праанансаваў акцыю напрыканцы чэрвеня на пераходзе Берасце-Цярэспаль, ля чыгуначнага тэрмінала Малашэвічы.
Падпісаць петыцыю # UlTIMATUM # можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя






