Беларускі Хаб “Новая Зямля” ў Беластоку запрашае на беларускі калядны фестываль пад назвай “Калядны Хаб”.

З насычанай праграмай знаёміць суарганізатарка, кіраўніца праўлення фонду “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Заклікаю ўсіх прыходзіць а 13.00. Пачнем з майстар-класа па выцінанцы, саламяных павуках, розныя калядныя практыкі. Пасля будзе перапынак, затым традыцыйныя гульні, пачастункі, таксама калядныя. Кожнае дзіця, якое прыйдзе, атрымае святочны падарунак. Потым будзе батлейка, завітаюць калядоўшчыкі, і будзе адмысловая калядная фотазона, дзе можна зрабіць фотаздымкі.
Мерапрыемствы ў межах фестывалю “Калядны Хаб” пройдуць 29-га снежня з 13-й да 19-й вечара. Уваход вольны. Гасцей фестывалю запрашаюць прыносіць пачастункі для агульнага стала.
Адрас: Беларускі хаб “Новая Зямля”, Беласток, ul. Wyszyńskiego 6А

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Хаба






