BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

29-ы этна-фестываль у Чаромсе

З 19 па 21 ліпеня 2024 Чаромха дваццаць дзявяты раз прыме аматараў фольку з усёй Польшчы. Фестываль за ранейшыя гады заваяваў прызнанне гледачоў і выканаўцаў. Гэта адна з лепшых вечарынак народнай музыкі ў Польшчы, і адзіная такога тыпу на Падляшшы. Гэтым разам у Чаромсе выступяць 12 музычных калектываў і тэатраў з Польшчы і замежжа.

Арганізатары мерапрыемства – Таварыства аматараў народнай культуры і Гарадскі цэнтр культуры ў Чаромсе, дзе выступае вядомы ў Польшчы фальклорны гурт «Чарамшына».

«Ethno Festiwal Czeremcha» — гэта не толькі канцэрты гуртоў і шоў народнай творчасці, а таксама спектаклі, майстар-класы па рамёствах і музыцы, кулінарныя, выставы, кінапаказы, сустрэчы з аўтарамі, выставы, агляд грання на гармоніку.

Дзявятнаццаты раз за гісторыю Фестывалю пройдзе кулінарны конкурс рэгіянальных страваў з удзелам вядомых польскіх шэф-кухараў Гены Мянткевіча, Анэты і Яна Кураняў і Збышка Кмеця.

У сёлетнім выпуску сярод іншых выступяць:

Moribaya (pl), Orkiestra Galicja (pl), Siti &

The Band (tz), Kapela ze Wsi Warszawa & BASSałyki(pl), Los Chapillacs (pe),

Sawa (pl), Hamdam (pl), Skampida (co), HrayBery (pl/ukr) ,Czeremszyna(pl), DJ

Woj (pl), Ania Broda (pl), Teatr Łątek Supraśl (pl)

Беларускае Радыё Рацыя