Дзень падляшскай музыкі адбудзецца ў панядзелак, 3 лютага. У гэты дзень у нашым эфіры, а таксама на радыё «Акадэра» і «Польскім Радыё Беласток» на працягу дня будуць гучаць песні мясцовых выканаўцаў.

У 2021 годзе ідэю правядзення такога дня прыдумалі беластоцкія журналісты, якія моцна звязаныя з папулярызацыяй музыкі. Гэта Анджэй Байгуз з беластоцкага радыё, Мацей Сніткоўскі з «Акадэры», і светлай памяці Лукаш Сцепанюк, які працаваў на нашым Беларускі Радыё Рацыя.
На хвалях нашага радыё заўтра пачуем сярод іншага кампазіцыі, якія ўвайшлі на дыск пад назвай «Падляшша пад паверхняй. Метафары паўночна-усходняй Польшчы» з удзелам шэрагу падляшскіх выканаўцаў, прэзентацыя якога адбылася на гэтым тыдні.






