BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

30 чалавек атрымаюць мастацкія стыпендыі прэзідэнта Беластока на 2025 год

30 чалавек атрымаюць мастацкія стыпендыі прэзідэнта Беластока на 2025 год. Гэта людзі, якія займаюцца мастацкай творчасцю, пашырэннем культуры і доглядам за помнікамі. Агульны кошт прызначаных стыпендый складае 450 000 злоты. Да 31 кастрычніка 2024 года ў мэрыю ў Беластоку паступіла 131 заява на прызначэнне мастацкіх стыпендый.

Заяўкі разглядаліся спецыяльнай Камісіяй па стыпендыях. У выніку прэзідэнт Беластока пастанавіў прызначыць 30 мастацкіх стыпендый. Памер кожнай стыпендыі складае 15 000 злотых.

Сярод стыпендыстаў 2025 года ёсць і прадстаўнікі беларускай меншасці, якія атрымалі стыпендыі ў галіне літаратуры – гэта Міра Лукша і Анэта Прымака, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку – гэта Уладзімір Арлоў у галіне літаратуры і Антон Ільін у галіне тэатр.

Беларускае Радыё Рацыя