
У Польшчы выходны дзень. 30 чэрвеня адзначаецца вялікае каталіцкае свята – Божае Цела.
Гэта распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля Тройцы. У гэты дзень адбываецца ўрачыстая працэсія.
Улады Беластока папярэджваюць пра змену руху транспарту ў горадзе ў сувязі з працэсіяй Божага Цела. Найбольшыя цяжкасці будуць у цэнтры горада ад 9.30 да 11.30, калі будзе цалкам спынены рух каля катэдны на Пляцы Яна Паўла ІІ, а таксама на вуліцах: Касцельнай, Кілінскага і Легіяновай. Пазней рух будзе абмежаваны на Рынку Касцюшкі, вуліцы Ліповай і прылеглых да яе. Падрабязная інфармацыя ёсць на старонцы гарадскога магістрату.