BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

300-годдзе Нясвіжскае капэлы адсвяткавалі ў Беластоку

300-годдзе Нясвіжскае капэлы адсвяткавалі ў Беластоку ўнікальным канцэртам у палацы Браніцкіх. Тут выступіў камерны-калектыў Classic-modern orchestra з удзелам салістаў – спявачкі Юстыны Рапач і скрыпача Арцёма Шышкова.

Classic-modern orchestra 
Classic-modern orchestra 

Арцём прызнаецца, што ўдзячны за запрашэнне выступіць у такім адметным канцэрце і ў такім адметным месцы.

– Я ўжо вельмі даўна хацеў прыехаць у Польшчу, і ў мяне ёсць шмат розных думак і праграм, з якімі я хацеў бы прыехаць у Польшчу. Вось у Варшаве я ўжо некалькі разоў сыграў. Вельмі рады, што атрымалася ў Беластоку, што вельмі прыемна. Вельмі шмат родных твараў я бачу, і цудоўная атмасфера. Я сапраўды вельмі рады.

На рахунку Арцёма 16 тытулаў лаўрэата міжнародных музычных конкурсаў, сярод якіх прэстыжны конкурс імя Каралевы Лізаветы ў Бельгіі. Артыст супрацоўнічае і выступае ў якасці саліста з многімі аркестрамі і знакамітымі дырыжорамі, з’яўляецца частым госцем на фестывалях у Германіі, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і Італіі. На працягу многіх гадоў Арцём з’яўляецца першай скрыпкай знакамітага LipkindQuartet.

Classic-modern orchestra 
Classic-modern orchestra 

Беларускае Радыё Рацыя