
Гэтая аварыя магла каштаваць жыцця многім беластачанам. Традыцыйна апоўдні прадстаўнікі ўладаў ускладаюць кветкі да месца аварыі на вуліцы Палескай, дзе праходзіла выратавальная аперацыя і дзе стаіць крыж у памяць аб тых драматычных падзеях. Падзячныя малебны за выратаванне жыхароў Беласточчыны праходзяць сёння ў храмах розных канфесій.
Аварыя адбылася ў ноч з 8 на 9 сакавіка 1989 года. Тады на вуліцы Палескай з рэек сышлі з рэек 4 з 12 вагонаў-цыстэрнаў з вадкім хлорам. Але трагедыі ўдалося пазбегнуць. Многія жыхары палічылі гэта сапраўдным цудам.
Беларускае Радыё Рацыя






