9 сакавіка ў Беластоку прайшлі штогадовыя ўрачыстасці, прысвечаныя чыгуначнай катастрофе 1989 года, якая магла паставіць пад пагрозу ўвесь горад. У мерапрыемстве прыняла ўдзел пасланка Сейму Барбара Акула.

Яна спачатку падкрэсліла важнасць ушанавання подзвігу пажарных і ратавальнікаў, якія ў надзвычайных умовах забяспечылі бяспеку перакуленых цыстэрнаў з вадкім хлорам:
-Я таксама выказваю ўдзячнасць тым людзям, якія зрабілі ўсё магчымае, каб пазбегнуць гэтай трагедыі.
Барбара Акула таксама адзначыла, што важна памятаць і пра іншыя значныя дні ў Беластоку, у тым ліку і 25-е сакавіка – Дзень Волі, які мае асаблівае значэнне для беларускай супольнасці рэгіёну.
Урачыстасці распачаліся набажэнствамі ў Евангеліка-Аўгсбургскай капліцы і Царкве св. Мікалая Цудатворцы, а затым жыхары горада разам з мясцовымі ўладамі ўсклалі кветкі да крыжа, які ўшаноўвае памяць аб гэтых драматычных падзеях па вуліцы Палескай.
Цалкам гутарка:








Беларускае Радыё Рацыя






