BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

37-я “Сустрэчы Зоркі” завяршыліся

Чатырохдзённыя журналісцкія майстар-класы “Сустрэчы Зоркі” у агратурыстычнай сядзібе Бора-Здруй у Новым Ляўкове паспяхова завяршыліся. Удзельнікі прэзентавалі свае артыкулы і “сустрачанскія” газеты, падзяліліся вынікамі творчай працы і атрымалі прызнанне ад арганізатараў і настаўнікаў.

Як адзначыла вядоўца і настаўніца беларускай мовы пачатковай школы ў Орлі Ганна Франкоўская:

– Дзеці развіваюцца, сустракаюцца з сабой, пачынаюць больш пісаць, вучацца новым словам, сустракаюць людзей і развіваюцца ў розных накірунках. Ёсць мае вучні з пачатковай школы ў Орлі, трое дзяцей прыехала ў гэтым годзе.

Кажуць вучні падляшскіх школ – удзельнікі майстар-класа:

– Вельмі цікавымі былі тры спатканні. Адзін раз прыехаў рэпер, другі раз прыехаў пан распавядаць, што было раней. Усё было файна.

–  Многа гаварылі, было шмат працы, але не сумуем і правялі добра час. Усім дзякуем, што захацелі прыехаць да нас.

Адукацыйна-культурная ініцыятыва – журналісцкія майстар-класы “Сустрэчы Зоркі” – рэалізавалася тыднёвікам беларусаў “Ніва” пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі і са сродкаў Падляшскага Ваяводства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя