19 кастрычніка 1984 года супрацоўнікі Службы бяспекі (СБ) выкралі, а потым забілі айца Ежы Папялушку. Справа хутка стала паўсюдна вядомай грамадскасці, верагодна, таму, што яго кіроўцу, якога выкралі разам са святаром, удалося ўцячы.

Выкраданне айца Папялушкі было здзейснена супрацоўнікамі Службы бяспекі (СБ) з 4-га аддзела Міністэрства ўнутраных спраў, які змагаўся з Каталіцкай Царквой: Гжэгажам Пятроўскім, Лешакам Пенкалам і Вальдэмарам Хмялеўскім.
19 кастрычніка 1984 года яны выехалі ў Быдгашч на сваім службовым Fiat 125p. Па маршруце Торунь-Быдгашч яны спынілі аўтамабіль, у якім ехалі айец Папялушка і яго кіроўца Вальдэмар Хрантоўскі. Супрацоўнікі надзелі на кіроўцу кайданкі і заткнулі яму рот. Святара, які адмовіўся сесці ў машыну, збілі да страты прытомнасці і кінулі ў багажнік. Хрантоўскі здолеў выскачыць з машыны падчас дарогі.
Калі выкрадальнікі-эсбэкі спыніліся ў Торуні і адчынілі багажнік, айец Папялушка пачаў уцякаць. Аднак пасля некалькіх удараў дубінкай ён страціў прытомнасць і быў пакладзены назад у багажнік. Пакуль машына працягвала свой шлях, выкрадальнікі, баючыся перашкоды, вырашылі забіць святара. Яны прывязалі да яго ног мяшок з камянямі, заклеілі рот скотчам, а потым кінулі ў Вісьляны заліў (штучна ўтвораны заліў на рацэ Вісла з запрудай непадалёк горада Влацлавэк) каля Влоцлавека. Верагодна, у той момант ён быў яшчэ жывы.
Дзякуючы Храноўскаму, навіна пра выкраданне айца Папялушка хутка разышлася. Аднак нічога не было вядома пра тое, хто здзейсніў выкраданне, і пра лёс святара.
30 кастрычніка 1984 года ў тэлевізійным навінах паведамілі, што цела айца Папялушка было знойдзена ў рацэ Вісла каля Влоцлавека. Цела было настолькі моцна знявечанае, што сям’я магла апазнаць яго толькі па апазнавальных прыкметах.
На судзе над забойцамі айца Папялушка (так званы Торуньскі працэс), які, як не дзіўна, але трансляваў І канал Польскага радыё, ведю, сам слухаў. Тады быў здзіўлены тлумачэннямі забойцаў, чаму яны гэта зрабілі, «для супакою ў краіне». Гжэгаж Пятроўскі быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі, яго начальнік, намеснік начальніка Чацвёртага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Адам Петрушка, таксама на 25 гадоў; Лешак Пенкала — на 15 гадоў; а Вальдэмар Хмялеўскі — на 14 гадоў. Усе яны былі вызвалены да заканчэння тэрміну пакарання. Пятроўскі — у 2001 годзе, Петрушка — праз дзесяць гадоў (1995), Пенкала — праз пяць гадоў (1990), а Хмялеўскі — праз восем гадоў (1993).
Шырока лічылася, што выкрадальнікі дзейнічалі не па ўласнай ініцыятыве, а па загаду або, прынамсі, са згоды свайго начальства. Аднак гэта так і не было даказана.
Айца Папялушку пахавалі ў касцёле Святога Станіслава Косткі. Гэтае месца стала месцам масавага паломніцтва, якое наведвалі мільёны людзей.
Пасля 1990 года нанова спрабавалі разледзець справу таямнічага забойства айца Папялушкі. Існавала некалькі іншых варыянта яго смерці. Што гэта не была адна груба «эсбэкаў», тая на чале з Пётроўскім. Што былі задзейнічаныя і вайскоўцы з унутраных войскай і «людзі размаўляючыя па-расейску». І яшчэ дзіўнейшыя версіі, паводле прымаўкі «is fecit, cui prodest”. Забойства Папялушкі дало штуршок супраціву польскага грамадства ў змаганні з камунізмам. Прыгадайма, гэта быў трэці год пасля ўвядзення ваеннага становішчы і здушэння руху «Салідарнасці». Былі і закіды ў бок вышэйшых функцыянераў Службы Бяспекі, генералаў, але не ўдалося іх пацьвердзіць.
У менавіта 41-ю гадавіну смерці Польскае тэлебачанне паказала брытанскі дакументальны рэпартаж пра ксяндза Папялушку. «Ежы Папялушка: пасланец праўды» — выдатны дакументальны фільм рэжысёра Тоні Хэйнса.
Сама сабою важны рэпартаж, хаця вельмі абмежаваны па фактах. Пра беларускае паходжанне айца Ежы Папелушкі, вядома, не згадываецца. Мноства ўвагі, затое было прысвечана яго службе ў «карнай роце» войска (адмысловая рота для клірыкаў) і вядома ягонай падтрымцы пераследаваных, штомесячнай Імшой за Айчыну ( пачаліся з лютага 1982 года, асабіста пабываў на дзьвух, хаця казані перадаваліся на магнітафонных касетах сярод студэнцтва «з рук у рукі» , за што так ненавідзела яго тагачасная камуністычная ўлада.
У фільмовым свеце было зроблена некалькі мастацкіх на падставе трагічнага лёсу нашага суродзіча з-пад сухавольскіх Акопаў. Узгадаю два: «Папелушка – свабода ёсць у нас», дзе ролю пратаганіста галоўнага героя граў беластачанін Адам Варановіч (цяпер больш вядомы з камедыйных кінастужак « Teściowie 1, 2, 3” і … з рэкламы піва), ці « Забіць ксяндза» – рэжысёр Агнешкаа Голянд. Тая самая рэжысёрка, што зрабіла фільм, цалкам нядаўна пра трагедыю бежанцаў на польска-беларускай мяжы, дарэчы, не найлепш успрыняты праз польскую ўладу ( і тую да 2023 года, і пазнейшую).
Ксёндз Ёжы быў пахаваны 3 лістапада 1984 года, побач касцёла, дзе служыў, Касцёла імя святога Станіслава Косткі на варшаўскім пасёлку Жалібож. Каб жыў, меў бы 78 гадоў.
У 2009 годзе айцец Папялушка быў беатыфікаваны, а ў 2014 годзе пачаўся працэс кананізацыі.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






