BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

45 млн злотых для Падляшша на падтрымку сталых людзей і асоб з абмежаванымі магчымасцямі

У Падляшскім ваяводстве падпісалі дамовы ў межах стратэгічнага праекта пад назвай: Home Telecare Program. Гэта праграма падтрымкі сталых людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Пра тое, што атрымальнікамі паслуг такіх праектаў могуць быць і грамадзяне Беларусі, што жывуць на Падляшшы, выказаўся войт гміны Пуньск Вітольд Лішкоўскі:

-Ідзе размова пра тое, што кожнаму чалавеку, які вымагае дапамогі, свабодна можам выдзяляць розную дапамогу і афіцыйна, калі казаць пра гмінны асяродак сацыяльнай дапамогі, а таксама і прыватна. Ёсць шмат людзей з Беларусі і Украіны, а таксама з Афрыкі.

Праект Home Telecare Program прафінансаваны Еўрапейскім сацыяльным фондам на 45 мільёнаў злотых і будзе рэалізаваны да канца 2027 года. Падтрымка будзе аказана ў выглядзе паслуг па апецы і абслугоўванні 1000 чалавек – жыхароў Падляшша.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя