BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

5 студзеня ў Варшаве адбудзецца Калядная вечарына

Калядная вечарына адбудзецца ў Варшаве ў пятніцу, 5-га студзеня. На імпрэзу запрашаюцца як дарослыя, так і дзеці.

“Гасцей падзеі чакаюць тэматычныя песні, танцы, святочны стол і, безумоўна, паглыбленне ў абрады і традыцыі нашых продкаў”, – распавяла суарганізатарка вечарыны, прадстаўніца Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка Гапановіч.

Для дарослых гэта будзе хутчэй успаміны – як рабілася ў іх на вёсцы, як рабілася ў іх гарадах. А для дзяцей гэта можа стаць наадварот, што яны першы раз у жыцці ўбачаць, што нешта такое адбываецца, нейкія козы, нейкія людзі, дарослыя пераапранаюцца, рагочуць і бавяцца адзін з адным як малыя дзеці.

Калядная імпрэза адбудзецца на пляцоўцы “Chata Numinosum” (Jazdów 3/5, Warszawa). Пачатак 18.00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя