
55 мільёнаў злотых з еўрапейскіх фондаў на крэдыты падляшскім фірмам. Гэта вынік пагаднення, падпісанага банкам BGK з Усходнім фондам. Грошы пойдуць на развіццё прадпрыемстваў у сферы абнаўляльных крыніц энергіі.

Кажа маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– 55 мільёнаў злотых – такая сума будзе прадстаўлена ў форме крэдытаў на абнаўляльныя крыніцы энергіі. Гэта чарговая праграма дапамогі пасля лічбавізацыі і інавацыі. Гэты інструмент дапаможа знізіць кошты звязаныя з электрычнай або цеплавой энергіяй. Гэта патрабаванне нашых часоў. Я перакананы, што гэта форма крэдыту спрычыніцца да паляпшэння становішча нашага навакольнага асяроддзя.
Максімальная сума крэдыту можа складаць 3 мільёны злотых. Фіксаваная працэнтная стаўка складзе 1,5%. Дадатковых збораў і камісій няма, а тэрмін пагашэння будзе працяглы – да 10 гадоў. Акрамя таго, прадпрымальнікі атрымаюць шасцімесячны ільготны перыяд.

Беларускае Радыё Рацыя






