BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы падоўжана дзеянне рэжыму буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі падпісаў распараджэнне аб увядзенні часовай забароны на знаходжанне на пэўнай тэрыторыі ў прыгранічнай зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь. Буферная зона эфектыўная, таму яна была падоўжаная яшчэ на 90 дзён. Новая пастанова ўступіла ў сілу сёння 10 сакавіка. Пра гэта паведамляецца на сайце Памежнай службы Польшчы.

01.03.2022 Kuznica Granica polsko-bialoruska fot. Andrzej Skwarczynski

Часовая забарона на знаходжанне ў памежнай зоне гарантуе бяспеку супрацоўнікаў памежнай службы, паліцыі і вайскоўцаў. Падаўжэнне буфернай зоны таксама палегчыць працу па мадэрнізацыі агароджы і абмяжуе дзейнасць кантрабандных груп.

Памежная службы сведчыць, што апошнім часам знізілася колькасць спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

Так, пасля амаль 267 дзён яе працы колькасць спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы скарацілася прыкладна на 46 адсоткаў. З 13 чэрвеня 2024 года па 6 сакавіка 2025 года было зарэгістравана больш за 12,7 тыс.такіх спроб. За аналагічны перыяд, да ўвядзення зоны, іх было амаль 23,5 тыс.

Забарона на знаходжанне на пэўнай тэрыторыі ў памежнай зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь, дзейнічае з 13 чэрвеня 2024 года.