25 гадоў ад рэгістрацыі 9 сакавіка адзначыць у Вільні Грамадская арганізацыя “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” (Беларускі дом). Нядаўна калектыў перамог у конкурсе арэнды гэтага будынка з працягам арэнды яшчэ на 10 год, дамову пра гэта павінны падпісаць якраз на Дзень Волі – 25 сакавіка.

Як кажа дырэктарка Музея імя Івана Луцкевіча Людвіка Кардзіс, у гэтай дамове ёсць і выклік – месячная плата за арэнду памяшкання падвышаецца больш, чым у 10 разоў.
– Арэнда павялічваецца: калі на працягу пяці гадоў яна была 121 еўра, то цяпер яна 1669. Гэта не нешта адмысловае з боку мэрыі, гэта проста прапісана мэрыяй, што будынкі, якія знаходзяцца ў цэнтры, яны здаюцца ў арэнду нават грамадскім арганізацыям сыходзячы з гэтых камерцыйных коштаў, якія ёсць у горадзе.
Грамадская арганізацыя “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” (Беларускі дом) сваё 25-годдзе збіраецца адзначаць у выходныя, 7 сакавіка, і запрашае на свята ўсіх беларусаў. А лепшым падарункам ад беларусаў, паводле каманды музея, будзе пералічэнне 1.2% ад свайго падатку на дзейнасць установы.
Рэквізіты ўстановы: I. Luckevičiaus baltarusių muziejus, VšĮ, код установы 110082694.
Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя






