BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

80 гадоў з дня трагедыі ў Шпаках, Занях і Канцавізне

2 лютага спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі ў Шпаках, Занях і Канцавізне. У 80-ю гадавіну гэтых трагічных падзей адбылася пілігрымка па месцах памяці.

Пасля малітвы ў царкве ў Браньску паломнікі наведалі месца пакутніцкай смерці вазакоў, закатаваных 31 студзеня ў Пухалах Старых, затым магілы ў Занях і Малешах, ды сімвалічны помнік у Шпаках.

Паломнікаў суправаджаў настаяцель праваслаўнага прыходу ў Браньску айцец Андрэй Наздрын:

– У гэты дзень мы бачым шмат моладзі – унукаў, праўнукаў, тых мучанікаў, якіх надалей шануюць, да якіх прыходзяць, каб памаліцца, каб не забыць таго, што адбылося.

– Мы можам толькі памніць і расказваць пра гэта сваім дзецям, каб ведалі, што тут адбылося.

– Вырасталі мы ў гэтай атмасферы, цэлы час чулі, што суседзяў забілі.

– З году на год нас тут больш, з кожнам годам больш пра гэта гаворым, з кожным годам нас усё больш чуюць.

2 лютага аддзел польскага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (псеўданім «Буры») спаліў Шпакі, Зані і Канцавізну. У Занях загінула тады 24 асобы (пераважна жанчыны і дзеці). У Шпаках загінула 8 чалавек, сярод іх маладая Марыя Петручук, якая не паддалася гвалту з боку жаўнераў Бурага. У Канцавізне 2 лютага ніхто не загінуў, людзі паспелі ўцячы. Забітых у выніку гэтак званага «крывавага рэйду Бурага» Польская праваслаўная царква кананізавала ў 2020 годзе, як Святых Пакутнікаў Холмскай і Падляшскай Зямлі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя