BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

80-я гадавіна вывазу жыхароў Тыкоціна ў нямецкія канцлагеры

У Тыкоціне прайшлі мемарыяльныя мерапрыемствы і на мясцовых могілках быў адкрыты новы помнік былым вязням канцлагераў і сасланым у Сібір.

Пра тое, што такія помнікі павінны быць і ў Беларусі, кажа прадстаўніца Аб’яднання сем’яў вязняў, вывезеных у канцлагер Равензбрыг, Эльжбета Кута:

-Мы клапоцімся, каб памяць пра тое, што адбывалася ў нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах, захавалася ў пакаленнях.

Успамінамі падзялілася і жыхарка Тыкоціна, сведка падзей Люцына Мазальска:

-Мела чатыры гады і тры месяцы, калі маіх бацькоў забралі немцы і завезлі на plac Czarnieckiego. Гэта было раніцай а 6-й. Мы не ведалі, што робіцца. То мой бацька прасядзеў 6 тыдняў у Беластоку ў турме. А маму вывезлі ў Равензбрыг.

Акрымя гэтага ў Тыкоціне адкрылася пленэрная выстава «Каменныя сведчанні», якая распавядае пра гісторыю жыхароў Тыкоціна, якія былі гвалтоўна вывезены з роднага горада нямецкімі і савецкімі ўладамі.

Беларускае Радыё Рацыя