81 год таму пачалося Варшаўскае паўстанне. Гэта было найбуйнейшае незалежніцкае паўстанне Арміі Краёвай і найбуйнейшая ўзброеная акцыя падполля ў акупаванай немцамі Еўропе.

На працягу 63 дзён польскія жаўнеры, значна горш узброеныя, чым немцы, змагаліся за кожны дом акупаванай сталіцы. Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі, аднак тая не дапамагла пастаўнцам, спыніўшы наступальныя дзеянні.
Падчас баёў загінулі ад 16 000 да 18 000 паўстанцаў. Страты сярод мірнага насельніцтва склалі ад 150 000 да 180 000 чалавек.
Традыцыйна сёння а 17-ай гадзіне ў Польшчы загучаць сірэны ў памяць пра Варшаўскае паўстанне, якое лічыцца сімвалем мужнасці ў барацьбе за свабоду.
Беларускае Радыё Рацыя






