BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

81-я гадавіна лютаўскай акцыі ў беластоцкім гета

У Беластоку прайшло мерапрыемства ў знак памяці 81-й гадавіны лютаўскай карнай акцыі ў беластоцкім гета. Пачынаючы з 5-га лютага 1943 года, каля тысячы чалавек былі расстраляныя ў гета, а яшчэ 12 тысяч былі дэпартаваныя ў лагер смерці Трэблінка.

Кажа вядоўца сустрэчы, культуры дзяяч і актывіст Дарыюш Шада-Баржышкоўскі:

– Гэты дзень, 81 год таму, быў страшным днём. Пачалася першая вялікая ліквідацыя і вываз беластоцкіх габрэеяў да Трэблінкі. Паводле розных падлікаў, ідзе каля некалькіх тысяч людзей. Гэта вельмі сумная дата. Але мусім пра гэта памятаць. Захаваць памяць гэта адно, але таксама мусім рабіць усё магчымае, каб тое, што адбылося 81 год таму, не паўтарылася.

Падчас мерапрыемства ў Беластоку ўдзельнікі прайшлі па знакавых месцах былога гета. Адпаведна адбылося запальванне свечак ля Помніка героям гета на пляцы Тэненбаўма, а таксама памятны канцэрт у будынку былой сінагогі Цытронаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя