BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

83-я гадавіна «лютаўскай акцыі»: ушанаванне памяці ахвяр у Беластоку

83 гады таму адбыліся падзеі, якія жыхары Беластока памятаюць як «лютаўскую акцыю». Раніцай 5 лютага 1943 года нямецкія акупанты пачалі першы этап ліквідацыі гета. Падчас сямідзённых дзеянняў каля тысячы яўрэяў загінула на месцы, а 12 тысяч чалавек былі вывезены ў лагера смерці ў Трэблінцы.

Тадэвуш Трускаляскі і Яцэк Бжазоўскі

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, разам з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім ушанавалі памяць ахвяр, усклаўшы кветкі да Помніка паўстанцаў гета на плошчы Мардэхая Тэнэнбаума. Кажа Тадэвуш Трускаляскі:

-Загінула шмат людзей. Сённяшняя дата – гэта дата пачатку ліквідацыі гета, якая закончылася ў жніўні. Гэтыя людзі папросту належалі да іншай нацыянальнасці, яны былі габрэямі.

А 17-й на вуліцы Чыстай — у Скверы Фэліцыі Рашкін-Новак — будуць зачытаныя ўрыўкі яе ўспамінаў, пасля чаго ўдзельнікі пяройдуць на пляц Мардэхая Тэнэнбаума. У завяршэнне Галерэя Сленьдзіньскіх па адрасе Варыньскага 24A запрашае на паказ фільма Даруюша Шады-Боржышкоўскага «Засталося памятаць».

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя