BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

83-я гадавіна спалення Вялікай сінагогі ў Беластоку

У Беластоку ўшануюць памяць загінулых. Ва ўрачыстасцях з нагоды чарговай гадавіны спалення Вялікай сінагогі возьмуць удзел жыхары Беластока і ўлады. Мерапрыемства пачынаецца ў гэтыя хвіліны каля помніка-купала Вялікай Сінагогі на вуліцы Сураскай, запланаваныя выступы і ўскладанне кветак.

Вялікая сінагога ў Беластоку паўстала ў пачатку 20 стагоддзя. Падчас Другой сусветнай вайны 27 чэрвеня 1941 года нацысты сагналі ў будынак габрэйскіх мужчын і хлопчыкаў і падпалілі храм. Мяркуецца, што ў полымі загінула ад 700 да 2,5 тысяч чалавек. Людзей. У Беластоку памятаюць пра гэтую трагедыю і штогод ушаноўваюць ахвяр «чорнай пятніцы».

Беларускае Радыё Рацыя