У Студзіводах гучаць вершы Яна Чыквіна. 85 гадоў таму ў Дубічах Царкоўных прыйшоў на свет выдатны літаратар і мецэнат культуры Ян Чыквін. З гэтай нагоды Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах арганізаваў сустрэчу прысвечаную яго памяці.

Паэт і перакладчык, прафесар Ян Чыквін, быў чалавекам, які працаваў на карысць не толькі высокай культуры, але і малой бацькаўшчыны. Дзякуючы яму свет пазнаў творчасць шэрагу падляшскіх беларускіх пісьменнікаў, падкрэслівае настаўнік і аднавясковец, Славамір Кулік:
– Яна Чыквіна ведаў, бо ён прыязджаў часам у Дубічы, там стаіць яго родная хата. Ён мне прапанаваў, бо я трохі пісаў вершы па-беларуску, сабраць іх і выдаць зборнік, ён быў кіраўніком “Белавежы”. Але я не збяру ўсіх тых вершаў, можна выдаць тое, што ёсць.
Ян Чыквін быў чальцом Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровым — Саюзу пісьменнікаў Беларусі. З 1989 года па 2022 быў старшынём літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Асобныя творы паэта перакладаліся на ангельскую, італьянскую, нямецкую, расейскую, сербскую і ўкраінскую мовы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя