У Беластоку адбылася цырымонія перадачы дамоваў на фінансаванне праектаў у сферы аховы здароўя, прафілактыкі і медыцынскай асветы. Радыё Orthodoxia атрымала 90 тысяч злотых на працяг цыкла адукацыйных радыёперадач „Pytanie do specjalisty” (VI выданне).

Кажа дырэктар радыё, айцец Матэвуш Кічко:
– Гэта для нас вельмі важна. Мы ўжо шосты раз будзем рэалізоўваць цыкл лекцый па медыцынскіх пытаннях з удзелам спецыялістаў. Гэтыя радыёперадачы маюць вялікую цікавасць, мы выступаем на антэне радыё Orthodoxia. У першым выпуску нашыя лекары будуць расказываць пра тое, як засерагчыся ад некаторых хвароб.

Сярод арганізацый, якія атрымалі падтрымку, таксам ініцыятыва „Zaplanuj swoje zdrowie” ад Stowarzyszenie Eurydyki, якая папулярызуе прафілактычныя медыцынскія агляды, у тым ліку сярод грамадзян Беларусі.
Кажа прадстаўніца арганізацыі Агнешка Саковіч:
– Зараз кабеты часта хварэюць на анкалогію, то трэба звяртацца абавязкова. 15 чэрвеня, ад 15.00 да 20.00, мы будзем арганізоўваць адмысловыя медыцынскія агляды. З года на год колькасць захварэўшых людзей расце, гэта такое цывілізацыйнае захворванне.
Агулам 32 арганізацыі з Падляшскага ваяводства атрымалі падтрымку на агульную суму 940 тысяч злотых. Фінансаванне атрымалі разнастайныя праекты — ад падтрымкі людзей з інваліднасцю, працы з падлеткамі, прафілактыкі анкалагічных захворванняў і псіхалагічнай дапамогі, да адукацыйных летнікаў і радыёперадач.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






