BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АБФ запрашае на беларуска-шведскія гурткі

Беларускую моладзь і не толькі ў Вільні працягваюць збіраць беларуска-шведскія гурткі Актыўным Быць Файна.

Сустрэчы скіраваныя на адаптацыю і інтэграцыю ў мясцовае жыццё беларускай супольнасці, а таксама стварэнне месца для праяўлення грамадскай актыўнасці, распавяла адна з  каардынатарак Ксенія Літвінава:

– Цяпер можна наведаць гурткі, якія адбываюцца ў асноўным офісе па адрасу Pylimo, 6. Усе расклады гурткоў і мерапрыемстваў можна знайсці на Тэлеграм-канале, у Фэйсбуку, а таксама ў Інстаграме. Мы робім анонс кожнага гуртка і мерапрыемства. Таксама ў нас ёсць штотыднёвыя анонсы, дзе ёсць расклад усяго, што будзе адбывацца.

Адсочваць бягучыя мерапрыемствы АБФ у Вільне можна праз старонку ў Фэйсбук.

Беларускае Радыё Рацыя