Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў 7-м мастацкім конкурсе “Я нарадзіўся тут”, які прысвечаны гісторыі і культуры Падляшша і нацыянальным і этнічным меншасцям, што тут пражываюць на працягу стагоддзяў.

Мэта конкурсу – выхаванне мясцовага патрыятызму, фарміраванне самасвядомасці і папулярызацыя дзіцячай творчасці.
Конкурсныя работы трэба даслаць да 12 мая 2025 года разам з анкетай, якая прыкладаецца да палажэння. Палажэнне і дадаткі можна спампаваць на сайце www.muzeumbialoruskie.pl і www.hajnowka.pl. Вынікі конкурсу і адкрыццё пасляконкурснай выставы адбудзецца ў чэрвені ці верасні 2025 г. у Музеі ў Гайнаўцы.
Конкурс разлічаны на дзяцей дашкольнага ўзросту, вучняў пачатковых класаў і сярэдніх школ Падляшскага ваяводства.
Конкурсныя работы будуць ацэньвацца ў чатырох катэгорыях: – катэгорыя 1: дзіцячыя садкі – катэгорыя 2: I-III класы пачатковай школы – катэгорыя 3: IV-VIII класы пачатковай школы – катэгорыя 4: сярэднія школы.
Можа выкарыстоўвацца любая тэхніка: жывапіс, графіка, малюнак.
Фармат – А4-А3. Працу трэба выконваць самастойна.
Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс толькі адну работу.
Ад адной школы на конкурс можа быць прадстаўлена любая колькасць работ.
На адваротным баку кожнай работы павінен быць прымацаваны старанна запоўнены тэхнічны ліст (дадатак 4 да палажэння). Да работ неабходна прыкласці анкету-заяўку паводле прыкладзенага шаблона (дадатак 1/або 2/3 да палажэння)
Арганізатар: Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, вул. 3 Maja 42, 17-200 Hajnówka
www.muzeumbialoruskie.pl
электронная пошта: [email protected]
тэл. (85) 682 28 89
Партнёр: Культурнае таварыства TYBEL
Арганізатары






