BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага за 2025 год, якая прысуджаецца за ўнёсак у развіццё праваслаўнай думкі, культуры і духоўнасці, а таксама за дзейнасць у справе яднання хрысціянаў.

Сярод узнагароджаных — творцы з Польшчы і Эстоніі, у тым ліку жывапісец Лявон Тарасэвіч, кампазітар Арва Пярт, скульптар Уладзімір Навумюк, а таксама два выдавецтвы (krakowskie Wydawnictwo M, francuskie wydawnictwo – Sources Chretiennes).

Рашэнне было прынятае падчас пасяджэння капітулы, якая дзеіць пры штомесячніку «Przegląd Prawosławny», рэдакцыя якога месціцца ў Беластоку. Прэмія ўручаецца з 1989 года.

Эстонскі кампазітар Арва Пярт адзначаны за творчасць з глыбокім тэалагічным пасланнем. Капітула падкрэсліла, што яго музыка дапамагае сучаснаму чалавеку выйсці з агрэсіўнага шуму і інфармацыйнай мітусні і вучыцца слухаць Божы голас.

Лявон Тарасэвіч

Лявон Тарасэвіч, народжаны ў 1957 годзе ў Валілах на Падляшшы, узнагароджаны за ўнікальны мастацкі дар і шматгадовую працу, якая выходзіць за межы класічнага жывапісу і вядомая далёка за межамі Польшчы.

Скульптар Уладзімір Навумюк, нараджэнец падляшскай вёскі Канюкі, адзначаны за творчасць, прысвечаную простаму чалавеку — жыхару вёскі, яго годнасці, вопыту і маўклівай сіле.

Прэмія імя князя Канстанціна Астрожскага лічыцца адной з найважнейшых узнагарод у сферы праваслаўнай культуры і міжхрысціянскага дыялогу ў Польшчы.